Сацыёлаг: Беларусы жывуць у чаканні горшага


Нягледзячы на тое, што афіцыйны заробак дасягнуў абяцаных $ 500, нашыя суайчыннікі лічаць, што мы жывем у крызісе.

Пра гэта ў «Гарачым каментары» распавяла сацыёлаг Алена Арцёменка. Афіцыйная статыстыка: у снежні 2012 года сярэдні заробак па краіне склаў 4 741 300 або $ 553,5. Дагэтуль столькі беларусы ніколі не зараблялі. Улады абяцаюць больш: $ 600 да канца гэтага года.

Алена Арцёменка звяртае ўвагу на простую ісціну: разам з прыбыткамі трэба ўлічваць выдаткі. Кошты ў крамах пайшлі ўгару ў сярэднім на 20 %, падаражэлі крэдыты і тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, скарацілася ільготнае крэдытаванне. Таму рост заробкаў у доларах не зусім карэктна адлюстроўвае рост нашага дабрабыту, падкрэслівае госця «Гарачага каментара».

Сацыёлаг прывяла звесткі НІСЭПД: 88 % беларусаў летась у снежні лічылі, што эканоміка нашай краіны дагэтуль перажывае крызіс. Новы год большасць грамадзян сустракалі ў чаканні дэвальвацыі.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў