Летась у Беларусі не вынеслі ніводнага смяротнага прысуду


Ці азначае гэта рух да адмены смяротнага пакарання ды ці паўплываў на гэта гучны працэс Канавалава-Кавалёва, равзважае ў «Гарачым каментары» праваабаронца і юрыстка Вольга Саламатава.

Паводле суразмоўцы, простыя беларусы, якія назіралі за працэсам паводле справы тэракту ў менскім метро, не маглі не ўбачыць велізарную колькасць недакладнасцяў і неабгрунтаванасць прысудаў. І пасля гэтага людзі пачалі думаць, што ў такой сістэме абвінаваціць і расстраляць можна амаль кожнага. Статыстыка таксама гаворыць пра тое, што цяпер значна менш беларусаў выступаюць за смяротнае пакаранне. Калі ў 1996 годзе (як прайшоў рэферэндум з адпаведным пытаннем), супраць адмены выступілі 80 %, дык у апошнія гады гэтая лічба зменшылася прыкладна да 50 %.

Вольга Саламатава тлумачыць гэта і тым, што ў 1990-я не было альтэрнатыўных метадаў пакарання. Максімальны тэрміна, які давалі, – 15 гадоў. Цяпер яго падоўжылі да 25 і ўвялі таксама пажыццёвае зняволенне. Статыстыка выканання смяротных прысудаў таксама падае: з 30–40 на год у 1990-я да 3 летась. Праваабаронца заўважае, што ў 2012 годзе не вынеслі ніводнага.

{movie}Вольга Саламатава ў “Гарачым каментары”|right|8737{/movie}На аргумент, што ў некаторых штатах ЗША таксама існуе смяротнае пакаранне, Вольга Саламатава зазначае: там смяротныя прысуды не выносяць і не выконваюць так хутка, як у выпадку з расстралянымі летась Канавалавым і Кавалёвым.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў