Глеб Лабадзенка прэзентаваў «Дзіцячую заМову»


Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў гэнд-мэйдавым стылі, выйшаў у выдавецтве «Паперус».

Як прызнаецца аўтар, калі ён чакаў нараджэння дзіцяці, то вырашыў самастойна зрабіць кніжку, па якой малеча б вучылася беларускай мове. Першыя малюнкі журналіст выкладаў у сваім блогу, з часам іх набралася на асобнае выданне. «Яна называецца «дзіцячая», бо я малюю, як дзіця, – па іншаму не ўмею. І сам, як расшукваў моўныя цікавінкі, знайшоў шмат новага».
{movie}Глеб Лабадзенка пра “дзіцячую заМову”|left|8736{/movie}
З кнігі вы даведаецеся: для перакладу якіх беларускіх словаў патрэбныя некалькі расейскіх, чым розніцца «пакаштаваць» ад «паспрабаваць», хто мацнейшы – «багатыр» ці «асілак» і шмат што іншае.

Замовіць кнігу можна пакуль толькі ў самога аўтара на labadzenka@gmail.com

Усевалад Шлыкаў, belsat.eu

Стужка навінаў