Малако і мяса таннеюць, але не для беларусаў


https://youtu.be/BlNA0Vlfh8A
Айчынныя вытворцы нарошчвалі аб’ёмы прадукцыі, што прывяло да зніжэння коштаў на вонкавых рынках, перадусім у Расеі. Чаму ж не змяніліся кошты ўнутры краіны?

Толькі за мінулы год мяса і малако падаражэлі на 50 % і 70 % адпаведна. Але для ўсходніх братоў прадукцыя таннела, некаторыя пазіцыі нават на 20 %. Тым часам з крамаў практычна знікла «сацыяльнае малако», а адмыслоўцы прадбачаць далейшае падвышэнне коштаў на мяса-малочныя вырабы. Перад прадпрыемствамі стаіць задача дагнаць кошты ў самой Расеі, таму падаражэнне будзе толькі працягвацца. Ці разам з коштамі на харчаванне расейскага ўзроўню сягнуць і заробкі беларусаў – малаверагодна.
{movie}”Сальда”: кошты на мясамалочныя прадукты|left|8732{/movie}
Пра сацыяльна значныя эканамічныя падзеі глядзіце штотыдзень з аўторка да чацвера ў праграме «Сальда» ў інфармацыйным блоку «Белсату».

Усевалад Шлыкаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары