Калядны канцэрт у Горадні


Больш за сто гарадзенцаў і гасцей гораду наведалі незвычайны калядны канцэрт, што адбыўся ў мясцовай лютэранскай кірсе 14 студзеня.

Гэта ўжо другі такі канцэрт у лютэранскай бажніцы. Сёлета выступілі адразу тры калектывы: хор беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, хор польскай песні “Glos z-nad Niemna” і народны калектыву “Зарачанскія крынічкі”. Яны праспявалі калядныя і рэлігійныя песні на беларускай, польскай, лацінскай і нямецкай мовах.

Вера Кунцэвіч, кіраўніца хораў “Бацькаўшчына” і “Зарачанка”, адзначае, што гэтым разам канцэрт сабраў значна больш гасцей. Магчыма нават, што імпрэза перарасце ў фестываль.

“Мы сабраліся ў гэтым месцы з нагоды нараджэння Езуса Хрыста. Мы жывем у такім месцы, у такой краіне, асабліва нашая Гарадзенская вобласць: тут жыве шмат нацыянальнасцяў, шмат розных рэлігійных канфесіяў. І цудоўна, што гэтых людзей аб’яднала ідэя – правесці гэты канцэрт”, – кажа арганізатарка.

На калядны канцэрт завіталі рыма-каталіцкія, грэка-каталіцкія, лютэранскія і праваслаўныя вернікі.

belsat.eu
https://youtu.be/tT_m07KPmEk
https://youtu.be/4_iJVDrz0WU

Глядзі таксама
Каментары