Урачыстасці ў Свіслачы: улады – асобна, дыпламаты – асобна


Святкаванні з нагоды Студзеньскага паўстання, што зладзілі ў Свіслачы з удзелам польскіх дыпламатаў, беларускія чыноўнікі праігнаравалі.

“Я папярэджваў беларускі МЗС, што мы плануем урачыстасці ў Свіслачы, бо гэта асаблівае месца: месца, дзе ёсць помнік Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. Таму мы стараліся правесці тут урачыстасці”, – зазначае Лешэк Шарэпка.

Паводле дыпламата, спачатку з боку мясцовых уладаў была зацікаўленасць: “А потым выявілася, што нібыта здарылася нейкая эпідэмія захворванняў, і таму няма тут нікога. І няма каму патлумачыць, чаму на святкаванні няма прадстаўнікоў уладаў. Хаця натуральна, прыехаўшы ў горад, дзе праводзяць урачыстасці, падзякаваць ім, паціснуць далонь. Але я не меў такой магчымасці”.

{movie}Шарэпка пра святкаванні ў Свіслачы|right|8726{/movie}

Кіраўнік Свіслацкага райвыканкаму Алег Таргонскі паведаміў, што з боку польскіх дыпламатаў не атрымліваў запрашэнняў: “Мы запланавалі святкаванні і мы іх правялі дастаткова шырока. У панядзелак, дарэчы, быў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, таксама былі мерапрыемствы. Усё тут нармальна. Не трэба скардзіцца. З боку паважанага амбасадара не было ні тэлефанаванняў да ўлады, ні запытаў у пісьмовай форме”.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў