У Магілёве вызначылі «найлепшага хлопца»


Пра першы ў гісторыі Магілёва конкурс «Ты – найлепшы хлопец у Магілёве» стала вядома ў пачатку кастрычніка. Феерычнае відэа прэтэндэнтаў на гэты высокі тытул карысталася вялікаю папулярнасцю сярод беларускіх інтэрнаўтаў. У ім 12 канкурсантаў пад суровыя каманды журы прэзентавалі свае танцавальныя здольнасці.

{movie}Танцавальныя здольнасці ўдзельнікаў конкурсу|right|8724{/movie}

Магчыма, прэтэндэнтаў было б і болей, аднак конкурс быў платны: 10 тысячаў рублёў за магчымасць удзелу і яшчэ 50 тысячаў – на выпадак выхаду ў фінал.

Журы налічыла 20 прэтэндэнтаў і на апублікаванае інтэрнэт-парталам “Свабодны фармат” відэа вельмі пакрыўдзілася. “Больш не буду пускаць журналістаў на адборачныя туры”, – абуралася рэжысёрка конкурсу Дзіна Цецерукова. – Гэта не зусім карэктна – выкладаць відэа з адборачнага туру”.

З 12 канкурсантаў журы адабрала 5 асобаў, на жаль, на фінал прыйшлі толькі 4, бо 5-ы ўдзельнік захварэў. Прэтэндэнты танчылі, спявалі і дэманстравалі свае інтэлектуальныя магчымасці.

{movie}Інтэлектуальны конкурс|right|8725{/movie}

Найлепшы магілёвец вучыцца на 4-ым курсе факультэта эканомікі і завуць яго Станіслаў Хрыстоў. “Выдатна, калі дасягаеш таго, што хочаш. Я лёгка згадзіўся ўзяць удзел, бо з 6 гадоў ўдзельнічаю ў розных конкурсах. Я мяркую, што на фоне тых хлопцаў, якія не хочуць спаборнічаць, трэба дзеяць і дабівацца перамогі. Супернікі ўсе – малайцы: хтосьці менш таленавіты, хтосьці ў іншай сферы сябе праяўляе, але ўва ўсіх было вялізарнае жаданне перамагчы, усе стараліся”, – падзяліўся ўражаннямі пераможца.

Апроч грашовага ўнёску ўдзельнікі конкурсу мусяць: “мець ад 16 да 31 года, прыязна выглядаць, умець апранацца, мяняцца ў прапанаваных абставінах, быць разняволенымі ў рухах і мець высокі інтэлект”.

belsat.eu

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары