Паўстанцы 1863 – «кілеры» тых часоў?


150 гадоў таму распачалося Студзеньскае паўстанне, у якім палякі, беларусы і літоўцы напэўна адзін з апошніх разоў у гісторыі змагаліся за сваю агульную справу. Пасля той трагедыі, якая адбылася ў 1863 годзе, шляхі і лёсы нашых народаў ужо ішлі асобна. Пра паўстанне і асобу ягонага кіраўніка на Беларусі – Кастуся Каліноўскага – аўтар праграмы «Размова Мацкевіча» размаўляе з журналістам і краязнаўцам Віктарам Хурсікам.

“На Захадзе ёсць тэрмін “камбатанты”: у кожнага ёсць зброя, сустракаюцца, забіваюць адзін аднаго – і ёсць нейкі вынік. Але калі барацьба адбываецца шляхам тэрору… Гэта як сучасныя кілеры. Калі яны хочуць прыбраць нейкую фігуру са сцэны – яны наймаюць наёмнага забойцу. Гэта я не магу прыняць у Каліноўскім. І мяркую, што такая постаць не можа быць нацыянальным героем”, – мяркуе госць праграмы.

Тым не менш менавіта Кастусь Каліноўскі адназначна застаецца героем таго паўстання для большасці беларусаў. “Мне падаецца, што гэткім чынам рэалізуюцца асаблівасці нашай ментальнасці. Нам абавязкова трэба, каб была кроў у героя, інакш мы проста не можам адшукаць такога героя, – заўважае Віктар Хурсік. – Грамадства хоча сёння святкаваць трагедыю таго паўстання, ушанаваць дзясяткі тысяч ахвяраў, закатаваных расейцамі. У сувязі з гэтым я як прадстаўнік грамадства прапаную ўзвесці велічны помнік. 90 % мусіць спансаваць Расейская Федэрацыя, 10 %, бо мы самі там забівалі расейцаў, сабраць ад грамадскасці”.

Глядзіце больш – у “Размове Мацкевіча”!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў