Прэзідэнт Польшчы пад бел-чырвона-белым сцягам


На вайсковых могілках у Варшаве ўрачыста запалілі знічкі ў гонар паўстанцаў 1863 года.

У цырымоніі ля паўстанцкіх магілаў браў удзел польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. Прысутнічалі таксама амбасадары Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны – краінаў, якія, паводле кіраўніка Польшчы, «падтрымалі паўстанцаў». Беларускі дыпламат на ўрачыстасці не прамаўляў, але таксама паставіў зніч на магілу.

Бел-чырвона-белы сцяг на цырымонію прынёс кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец. Ён распавёў «Белсату», што Браніслаў Камароўскі паціснуў яму руку са словамі «За нашу і вашу свабоду», а ў сваёй прамове сярод герояў назваў Кастуся Каліноўскага.

У Польшчы сёлета з размахам адзначаюць 150-я ўгодкі паўстання супраць расейскай улады. У Беларусі мерапрыемстваў на афіцыйным узроўні не запланавана.

{movie}Урачыстасць, прысвечаная паўстанцам 1863 г. на вайсковых могілках у Варшаве|right|8706{/movie}Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў