Куды падзецца маладым сем’ям?


Будаўніцтва нават льготных кватэраў у нашай краіне далёка не кожнаму па кішэні. Толькі ў сталіцы каля тысячы сем’яў, якія чакалі ў чарзе на жыллё больш за 20 гадоў, адмовілася ад будовы праз недахоп сродкаў. Летась пры будаванні амаль 40 тыс. кватэраў толькі 3 тыс. сем’яў справіліся без дзяржаўнага падтрымання. Тым часам чыноўнікі ўпэўненыя – беларусы могуць дазволіць сабе жытло і за свае сродкі.

Дырэктарка агенцтва нерухомасці «Сільван» Адэліна Папова зазначае, што маладыя сем’і амаль не карыстаюцца паслугамі агенцтваў і дзесяцігоддзямі стаяць у чарзе. «За сённяшні заробак купіць жыллё ў Беларусі вельмі складана, калі не немагчыма. Таму ўсе маладыя становяцца ў чаргу. Але там увесь час ідзе жорсткае правяранне – ці сапраўды ім патрэбная кватэра, ці можна іх паставіць у чаргу», – распавядае Адэліна Папова.
{movie}Адэліна Папова ў “Гарачым каментары”|left|8704{/movie}
Пасля доўгіх гадоў стаяння ў чарзе сям’я атрымлівае крэдыт і сплочвае яго другую палову жыцця. Паводле Паповай, у «другасным сегменце» менскіх кватэраў, то бок з ліку старых кватэраў у горшых раёнах, можна купіць аднапакаёўку і за $ 35 тыс. Кошты ж лепшага жылля дасягаюць касмічных $ 700–800 тыс.

«Сёння крэдыты на кватэры дасягаюць 42–45 % гадавых, мы не вельмі часта сустракаемся з крэдытамі. Проста ў людзей няма магчымасці гэткі крэдыт узяць. Але лепей – банк не можа і даць гэты крэдыт. У чалавека два мільёны зарплаты – хто ж яму дасць гэткія грошы?» – задаецца рытарычным пытаннем Папова.

Але ж купляюць і дарагія кватэры. Паводле спадарыні Адэліны Паповай, дарагія кватэры часцей за ўсіх купляюць беларусы, якія вяртаюцца на Радзіму з-за мяжы. Але такіх пакупнікоў, як і кватэраў, – значна менш.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў