Кампактна жыць не забароніш: усё неабходнае ў кватэры на 30 м². Агляд падзеяў культуры


У адным з музеяў у Вялікім Яблыку паказалі, як пры дапамозе эрганамічнага дызайну можна жыць і кампактна, і камфортна.

Кватэра, якая зрабілася музейным экспанатам, мае плошчу 30 м², пры тым у ёй змясцілася ўсё, неабходнае для жыцця. Праўда, замест ванны ў ёй душ, а ложак раніцаю трэба скласці ў канапу. Паліца для кніг лёгкім рухам рукі ператвараецца ў пісьмовы стол, а кранштэйн з вешалкамі выязджае з шафы. Дызайнеры вынайшлі гэткую мэблю з думкаю перш за ўсё пра сінглаў.
{movie}Агляд падзеяў культуры (22.01.2012)|left|8703{/movie}
САРА ЎОТСАН, РАДА ПЛАНАВАННЯ ЖЫТЛА:

“У траціне ўсіх кватэраў у Нью-Ёрку жывуць сінглы. Гэта было нечаканым адкрыццём. А ў Мангэтане кожны другі жыве адзін”.

Шмат хто з жыхароў Нью-Ёрку ставіцца да жыллёвага пытання з гумарам і знаходзіць у ім плюсы – у такіх умовах кватэра не захламляецца.

СЭМ НЮМЭН, ЖЫХАР НЬЮ-ЁРКУ:
“Вы мусіце сапраўды дбаць пра рэчы, якія маеце, і ў вашай кватэры ёсць толькі самае неабходнае”.

Дызайнеры таксама не без долі гумару дадаюць, што нью-ёркцам з сімптомамі клаўстрафобіі візуальна павялічыць кватэру дапамогуць люстэркі.

Іншыя тэмы: у Афганістане для дзяцей ладзяць бясплатныя ўрокі музыкі. У Рыа-дэ-Жанэйра напярэдадні карнавалу ачысцілі вуліцы ад злых духаў.

Мар’яна Чарняева,belsat.eu

Стужка навінаў