Навадворская: Беларусь спатыкнулся пры Лукашэнку


Расейская дысідэнтка і публіцыст Валерыя Навадворская, адказваючы на пытанні інтэрнаўтаў у сваім відэаблогу, закранула тэму Беларусі.

Вы кепска знаёмыя з апазіцыяй у Беларусі. Чаму вы, рэзка крытыкуючы расейскіх нацыяналістаў, таго ж Навальнага, у той жа час падтрымліваеце нашых беларускіх, пра што неаднаразова казалі ў некаторых інтэрв’ю? Або тут падвойныя стандарты? Бо Пазняк і падобныя да яго не маюць нічога аульнага з лібералізмам, ён нацыяналіст ва ўсіх сэнсах слова”, – напісаў да Навадворскай адзін з інтэрнаўтаў.

“Дактрына беларускіх патрыётаў (заўважце, патрыётаў, а не нацыяналістаў) ідзе ад Вялікага Княства Літоўскага, ад заходняга вектару развіцця, ад польскага ўплыву. І нічога кепскага ў гэтым не было. Запомніце: нацыяналісты – у метраполіі, якая кагосьці акупуе. А калі гаворка ідзе пра няшчасныя акупаваныя народы, то гэта законны патрыятызм”, – заявіла Валерыя Навадворская.

{movie}Валерыя Навадворская пра Пазняка і беларускую апазіцыю|right|8694{/movie}

Паводле публіцысткі, падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі былі “вельмі някепскія” кандыдаты. Яна ўзгадвае Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава: “Вы не рабіце за беларусаў выснову, што ім няма з каго выбіраць. Ім не даюць выбіраць”.

Беларусь нармальна развівался пры Шушкевічы. Яна спатыкнулся пры Лукашэнку. Ізноў левая нага падвяла: захацелася роўнасці, братэрства, захацелася барацьбы з карупцыяй. Думалі, што просценькі калгаснік дазволіць сабою кіраваць. Цалкам прыстойныя людзі гэта раілі, такія, як Ганчар”, – дадала расейская дысідэнтка.

Валерыя Навадворская таксама раскрытыкавала Зянона Пазняка за тое, што той пакінуў Беларусь: “На гэтым скончыўся ўплыў і ягоны, і ягонай партыі”.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў