Ці можна лічыць Каліноўскага беларускім нацыянальным героем?


Сучаснаму чалавеку складана зразумець, чым была нацыянальнасць у XIX ст., гаворыць доктар гуманітарных навук Ян Шумскі ў «Гарачым каментары».

Калі мы пераносім сучасныя навуковыя тэрміны ў XIX ст., лёгка спатыкнуцца, папярэджвае адмыслоўца. Сучаснаму чалавеку цяжка зразумець, чым адрозніваецца тагачаснае разуменне нацыянальнасці «ліцьвін» і «русін» ад сённяшняга летувіса ці расейца. Вельмі часта гэтымі тэрмінамі жанглююць з розных палітычных бакоў, гаворыць навуковец.

{movie}Ян Шумскі ў “Гарачым каментары”|right|8683{/movie}Рэч у тым, што беларускі нацыянальны рух у другой палове XIX ст. толькі зараджаўся. Але ў кожнай нацыі героі пачынаюцца не з XIX або XX ст., а значна раней. Расейцы ганарацца Іванам Жахлівым. На Захадзе ўзгадваюць каралёў і рыцараў. Таму беларусы маюць права прылічваць Каліноўскага да сваіх герояў.

Паводле Яна Шумскага, нельга казаць, што ў пантэон Каліноўскага змясцілі бальшавікі. Спачатку яны зрабілі яго кіраўніком антыфеадальнага руху, пасля ж абвесцілі польскім мяцежнікам. Цяжка зрабіць з кагосьці героя толькі дзякуючы дырэктыве, мусіць існаваць адпаведная глеба, мяркуе навукоўца.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў