Пяцісотгадовыя кнігі паказалі ў Бабруйску. Агляд падзеяў культуры


Пабачыць старонкі гісторыі ў даслоўным значэнні можна ў мастацкім музеі Паплаўскага ў Бабруйску. Тут адкрылася экспазіцыя рэдкіх кніг.

Сярод выстаўленых экзэмпляраў – псалтыры, служэбнікі, а таксама свецкія кнігі – узоры друку лацінкаю і кірыліцаю XVII і XVIII стст.

Цэнтральныя экспанаты – “Апостал” дыякана Івана Фёдарава, выдадзены ў Львове ў 1573-ім годзе, і Катэхізіс, які выйшаў у Лейпцыгу 450 гадоў таму.

Кнігі для экспазіцыі ўзятыя з збору Царкоўна-археалагічнага кабінету Менскай духоўнай акадэміі. На выставу трапілі таксама старыя інструменты для пісьма, рэдкія абразы і крыжы з калекцыі Філарэта. Экспазіцыя працягнецца да сярэдзіны лютага.

Іншыя тэмы: у Швецыі традыцыйным спосабам вырабляюць эксклюзіўнае шкло. У Менску выступіў Кен Гэнслі. У суботу памёр гісторык Міхась Чарняўскі.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|8681{/movie}Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў