Калі не было «Windows»


У польскіх Катавіцах група энтузіястаў вяртае з забыцця старыя «Commodore 64», «Atari» ды іншыя вінтажныя камп’ютары.

Цягам колькіх гадоў яны стварылі музейную калекцыю з больш за 900 дзейных машынаў, шмат якія з якіх сабраныя кустарным спосабам.

“У нашай калекцыі ёсць камп’ютар, зроблены 16-гадовым. Гэта самаробны клон “ZX Spectrum”. Юнак выкупляў дэталі за гарэлку ў працаўнікоў фабрык. Толькі працэсар яму прывезлі з-за мяжы”, – зазначае адзін з заснавальнікаў музею Кшыштаф Хвалоўскі (Krzysztof Chwalowski).

У сацыялістычнай Польшчы ўлады не дазвалялі грамадзянам карыстацца дасягненнямі высокіх тэхналогіяў, таму ўсе персанальныя камп’ютары або сабраныя ў залах музею, або прывезеныя з-за мяжы, або сабраныя сваймі рукамі.
{movie}Музей вінтажных кампутараў|left|8675{/movie}
Гонар музею – магутны, як на 60-ыя гады, камп’ютар “Odra”. Машына важыць каля 1,5 тоны і займае цэлы асобны пакой. Ягоны адпаведнік на 30 Мб сённяшняга цвёрдага дыску сабраны на жаночай фабрыцы.

Стваральнікі музею кажуць, што дзякуючы імкліваму тэхнічнаму прагрэсу ўжо праз колькі гадоў побач з монстрамі канца мінулага тысячагоддзя, сваё месца сярод экспанатаў музею зоймуць сучасныя смартфоны.

У.Ш.,belsat.eu
https://youtu.be/lzoGsuMGEjQ

Глядзі таксама
Каментары