Бел-чырвона-белы сцяг залунаў у Віцебску


У інтэрнэце змешчаны відэаролік, на якім бачна, як невядомы мужчына вывешвае нацыянальны сцяг непадалёк прыпынку грамадскага транспарту ў цэнтры Віцебску.

“Сцяг у гонар 150-годдзя пачатку нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага ўзняты ў цэнтры Віцебску патрыётамі ВКЛ-Беларусі”, – гаворыцца ў апісанні да відэа.

У траўні 2010 года за такія дзеянні асудзілі актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку. Ён вывесіў нацыянальны сцяг на галоўнай плошчы гораду, за што суд пакараў яго 3 гадамі ўмоўнага пакарання.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў