Грузія: Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Саакашвілі


У нядзелю ля прэзідэнцкага палацу сабраліся не менш за дзве тысячы пратэстоўцаў, якія патрабавалі адстаўкі дзейнага прэзідэнта Міхэіла Саакашвілі.

Найбліжэйшыя прэзідэнцкія выбары ў Грузіі маюць адбыцца ў кастрычніку 2013 года. Прыхільнікі дзейнага кіраўніка ўраду Бідзыны Іванішвілі мяркуюць, што Саакашвілі мае пакінуць найвышэйшую пасаду ў краіне ўжо цяпер. «Ён не робіць нічога, толькі перашкаджае. У нас ёсць парламент, абраны народам, і прэм’ер-міністр. Саакашвілі непатрэбны, мы не хочам марнаваць грошы на ягонае ўтрыманне», – гаворыць удзельніца мітынгу Кеці Баратэлі.

Некалькі палітычных рухаў і грамадскіх арганізацыяў распачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да Саакашвілі сысці. Паводле актывістаў, ужо сабралі каля мільёну подпісаў.

Саакашвілі сыдзе з палітычнай арэны?

Падчас апошніх парламенцкіх выбараў Міхэіл Саакашвілі не здолеў зрэалізаваць свой план утрымання ўлады ў краіне. Ён абвесціў, што не будзе балатавацца на прэзідэнцкую пасаду, аднак Канстытуцыю змянілі такім чынам, што Грузія сталася парламенцкаю дзяржаваю. Цяперашні прэзідэнт сам разлічваў у будучыні на пасаду прэм’ер-міністра, аднак на выбарах перамагла апазіцыя на чале з мільярдэрам Бідзынам Івнішвілі, які ўзначаліў урад.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары