Пайшоў з жыцця археолаг і гісторык Міхась Чарняўскі


Вядомы беларускі археолаг, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Міхась Чарняўскі памёр 20 студзеня на 75-м годзе жыцця. Ён будзе пахаваны 22 студзеня ў роднай вёсцы Круці Мядзельскага раёну Менскай вобласці. Цырымонія развітання пройдзе ў Доме смутку на вул. Кабушкіна ў Менску.

Міхась Чарняўскі вывучаў старажытную гісторыю Беларусі. Працуючы ў Інстытуце гісторыі АН БССР, уваходзіў у клуб патрыятычна настроенай інтэлігенцыі. У 1974 годзе быў звольнены за іншадумства. У 1990–2001 гадах працаваў загадчыкам аддзелу каменнага і бронзавага вякоў Інстытуту гісторыі. Уваходзіў у аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту, быў адным з заснавальнікаў БСДП (Грамада).

Міхась Чарняўскі браў удзел у здымках дакументальных фільмаў “Белсату”: “Як пошуг Маланкі” пра супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі ды “Няскораная” – пра лёс беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў