Алжыр: падчас штурму тэрарысты забілі семярых закладнікаў


Правалам скончылася чарговая аперацыя вызвалення закладнікаў у Алжыры. Як толькі войскі распачалі штурм, тэрарысты, у якіх заставаліся сем закладнікаў, расстралялі іх. Падчас аперацыі былі забітыя і самыя тэрарысты.

16 студзеня баевікі захапілі два аўтобусы, што везлі рабочых на комплекс здабывання газу. Пасля ў закладнікі трапілі сотні працаўнікоў на газавым радовішчы. Дзякуючы аперацыі алжырскіх вайскоўцаў, большасць іх удалося вызваліць.

У руках тэрарыстаў заставаліся яшчэ сем закладнікаў, у тым ліку іншаземцы. Нічога не вядома пра лёс яшчэ двух дзясяткаў працаўнікоў, магчыма, яны схаваліся на тэрыторыі радовішча.

Тэрарысты патрабавалі спыніць вайсковую аперацыю, якую вядуць французскія вайскоўцы супраць ісламістаў у Малі.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў