Незалежныя журналісты вырашылі дапамагчы КДБ


Сябры грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абвесцілі ў краіне кампанію добраахвотнага “разбраення”.

Як паведаміла “Белсату” прадстаўніца БАЖ Яніна Мельнікава, мэта акцыі – прадэманстраваць прадстаўнікам сілавых ведамстваў, што журналіст – гэта нешта большае, чым тэхнічныя сродкі, якімі ён карыстаецца ў сваёй працы.

“Практычна штодня ў журналістаў ідуць ператрусы. У нас забіраюць нашы прылады працы, кваліфікуючы іх як прылады злачынства. Мы вырашылі аблегчыць “чэкістам” працу і здаць рэпарцёрскія “прылады злачынства” добраахвотна, і тым самым патрабаваць: пакіньце нас у спакоі, дайце нармалёва працаваць”, – тлумачыць Яніна Мельнікава.

Для адпраўкі ў КДБ прымаюцца асадкі і алоўкі, блакноты і дыктафоны – ды ўвогуле ўсё, чым карыстаюцца рэпарцёры ў сваёй паўсядзённай працы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары