«Муж мой усё жыццё марыў, каб у прыбіральні пасядзець…»


Марыў, ды не дажыў. У Гомлі 30 % дамоў дагэтуль не маюць каналізацыі. “Белсат” пабываў у бараках другога павелічыні горада Беларусі.

«Белсат» пабываў у бараках на вул. Праезджай. Іх пабудавалі зэкі болей за 50 гадоў таму. Якасць адпаведная: дамы развальваюцца звонку і ўнутры, няма ў іх ні вады, ні каналізацыі.

Муж Аляксандры Юшкінай да канца жыцця быў вымушаны наведваць гэтае памяшканне. Фота belsat.euМуж Аляксандры Юшкінай да канца жыцця быў вымушаны хадзіць сюды. Фота belsat.euЛетам прасцей: прынамсі, бялізну можна памыць пад калонкаю. А ўзімку даводзіцца цягаць дамоў безліч вёдзер, каб прыгатаваць, памыцца, папраць. Затое ў прыбіральню ў двары хадзіць больш прыемна: хоць і халодна, але не так смярдзіць. «Муж мой марыў усё жыццё на двор не хадзіць на «ачко», а хацеў сесці і пасядзець у прыбіральні», – узгадвае ўдава Аляксандра Юшкіна.

Некаторыя суседзі склаліся і за немалыя грошы правялі ваду і каналізацыю. Сцёкі збіраюцца ў ямах, туды раз на два месяцы выклікаюць машыну.

Пры гэтым жыхары баракаў, як і ўсе гомельцы, плацяць за капрамонт, якога ў іх не было ніколі. І, хутчэй за ўсё, не будзе. «Каб зрабіць цэнтралізавана водаправод і каналізацыю, трэба цягнуць асобна каналізацыйную лінію. А каб яна працавала, трэба дадатковая падвышальная каналізацыйная станцыя. І тыя 4 баракі, якія там стаяць, не апраўдваюцца ў капіталаўкладаннях», – зазначае Ганна Шалагіна з аддзелу капрамонту камунальнага прадпрыемства «Чыгуначнае».

Паводле яе, дамы хоць і не адпавядаюць санітарным нормам, але прыдатныя для пражывання: «У горадзе такіх дамоў каля 30 %».

{movie}Рэпартаж з жахлівых баракаў у Гомлі|right|8660{/movie}А.К., belsat.eu

Стужка навінаў