Аляксандр Пуціла: Армстранга на допінг не спраўджалі, а Астапчук проста замучылі


Паводле спартовага аглядальніка, беларускіх спартоўцаў прасцей злавіць на допінгу, бо нашая фармакалогія – на нізкім узроўні.

Амерыканскі раварыст Лэанс Армстранґ (Lance Armstrong) публічна прызнаўся ў тым, што ўжываў допінг. Гэта адбылося ў эфіры праграмы легендарнай вядоўцы Опры Ўінфры (Oprah Winfrey). Скандал вакол 7-разовага пераможцы гонкі «Тур дэ Франс» распачаўся яшчэ 8 гадоў таму.

Але ўвесь гэты час ён не зняпраўджваў інфармацыі пра тое, што ўжывае стымулятары. Летась спартоўца пазбавілі ўсіх чэмпіёнскіх тытулаў і забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах. І толькі цяпер ён заявіў, што перамагаць яму дапамагалі розныя гарманальныя прэпараты і пераліванні крыві.

Паводле спартовага аглядальніка Аляксандра Пуцілы, шмат хто бачыў, як Армстронґ ужываў допінг, сам раварыст ставіўся да гэтага вельмі цынічна. Цяпер ён распавёў, што з 1994 года яго не спраўджалі на допінг, хоць 7 разоў запар перамагчы ў «Тур дэ Франс» без стымулятараў немагчыма.

Гэтае меркаванне падзяляе Аляксандр Пуціла: «Уяўляеце, 200 км праехаць за дзень ды яшчэ марыць пра перамогу?» Іншая справа – хто якія сродкі выкарыстоўвае і ў якой колькасці, дадае госць «Гарачага каментару»: «Беларускія спартоўцы ў прыватнай размове кажуць, што цяпер без допінгу нічога не робіцца. На Алімпійскім сходзе паўстала пытанне, што ў нас фармакалогія на вельмі дапатопным узроўні, і мы не можам перагульваць атлетаў, якія маюць сучасныя распрацоўкі. Калі кажуць, што сёння можна выпіць два кубкі эспрэса, – і [допінг-проба, – belsat.eu] пакажа кафеін або выпіць таблетку аспірыну – і на 2 гады пазбавіцца спорту. Я не ведаю, што могуць спартоўцы цяпер есці, бо спіс забароненых рэчываў штогод павялічваецца на 50 адзінак».

{movie}Аляксандр Пуціла ў “Гарачым каментары” |right|8647{/movie}Армстранґа столькі гадоў не спраўджалі, а тую ж Надзею Астапчук летась літаральна замучылі правяраннямі, падкрэслівае Аляксандр Пуціла.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў