Унучкі Лукашэнкі атрымалі першую ў жыцці ўзнагароду за творы на беларускай мове


https://youtu.be/dY29FUY_Pls
Грашовыя прэміі ды пакунак слодычаў Настасся і Дар’я Лукашэнкі атрымалі за перамогу ў літаратурным конкурсе, прысвечаным Якубу Коласу.

Творчы конкурс сярод школьнікаў абвесціў літаратурны музей Якуба Коласа з нагоды 130-годдзя нараджэння беларускага класіка. Дзеці мусілі напісаць навагодняе творчае пасланне да Якуба Коласа на тэму «Гуляй, зіма, твая часіна!..». На суд журы свае працы прадаставілі дзясяткі малых пісьменнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Дзеці пісалі пра зімовыя канікулы, пра свае планы на будучыню. Дочкі Дзмітрыя Лукашэнкі, якія перамаглі ў конкурсе, вучацца ў менскай гімназіі № 16. Другакласніца Дар’я і на год старэйшая Настасся напісалі на беларускай мове казкі пра незвычайнага снегавіка, які ажыў, і адзінарога.

{movie}Дар’я і Настасся Лукашэнкі пра беларускую мову |right|8646{/movie}

На цырымоніі ўручэння ўзнагародаў у музеі Якуба Коласа унучкі галавы краіны былі сапраўднымі зоркамі – далі першыя ў сваім жыцці аўтографы ды інтэрв’ю.

У коле журналістаў Настасся і Дар’я распавялі, што размаўляць па-беларуску навучыліся ў гімназіі, і выказалі жаданне, каб заняткаў па беларускай мове было больш. Дома дзяўчынкі размаўляюць па-расейску, але любяць чытаць беларускія кніжкі, знаёмыя з вершамі Якуба Коласа і Янкі Купалы. Для конкурсу сёстры пісалі спачатку па-расейску, а потым перакладалі на беларуску мову з дапамогаю матулі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары