Арганізатары кастынгу ў «ВИА Гру»: вакальныя здольнасці – не галоўнае


Перад кастынгам дзяўчаты мусілі бегчы «на камеру» натоўпам і крычаць «Хачу-хачу-хачу ў «ВИА Гру».

Кастынг у вядомую групу праходзіў 18 студзеня ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Менску. Дзяўчат са снежня мінулага года адбіраюць у 4 краінах СНД: Беларусі, Казахстане, Расеі ды Украіне.

Кастынг у групу «ВИА Гра» стартаваў у краінах СНД у снежні 2012 года. Прадзюсар групы Канстанцін Меладзэ распусціў папярэдні склад групы, каб зрабіць яе па-сапраўднаму народнаю.

На папярэднім кастынгу ў Беларусі прадзюсары выберуць 50 дзяўчат, якія паедуць на наступны адборачны тур у Кіеў. Паводле лінейнага прадзюсара праекту (Украіна) Вячаслава Губернатара, на адборы звяртаюць увагу ў першую чаргу на аблічнасць, а потым – на вакальныя і харэаграфічныя здольнасці.

{movie}Кастынг у гурт “ВИА Гра” (Менск) |right|8645{/movie}АК паводле БелаПАН

Стужка навінаў