У берасцейца забралі 827 вібратараў, фалаімітатараў і падобных тавараў


Ён вёз іх з Украіны.

41-гадовы беларус выбраў на памежным пераходзе «Макраны» зялёны калідор. У салоне і ў багажніку «Крайслера» беларускія мытнікі знайшлі 827 адзінак тавару інтымнага характару 81-го наймення. Там былі вібратары, фалаімітатары, эратычная жаночая і мужчынская бялізна, а таксама біялагічныя актыўныя дадаткі-стымулятары.

Паводле кіроўцы, ён не ведаў, што тавар трэба задэклараваць. Папярэдне канфіскаваныя рэчы ацанілі на Br 200 млн.

АК, паводле БелаПАН

Стужка навінаў