Пётр Пракаповіч прызначаны віцэ-прэм’ерам


Менш за год былы кіраўнік Нацыянальнага банку прапрацаваў дарадцам прэзідэнта. Пасаду галоўнага банкіра ён страціў у разгар фінансавага крызісу 2011 года з прычыны складанай аперацыі на сэрцы.

Паводле інфармацыі прэс-служба кіраўніка краіны, «на Пракаповіча ўскладзеная адказнасць за забеспячэнне выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выканання рэспубліканскага бюджэту і ажыццяўлення мерапрыемстваў мадэрнізацыі беларускай эканомікі».

Акрамя гэтага сёння пасаду кіраўніка справамі прэзідэнта страціў Мікалай Корбут, які займаў яе з 4 снежня 2009 года.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў