«Гарачы каментар»: Што далей будзе з «Бульбашъ Холлам» і Курапатамі?


https://youtu.be/m8vuxajXbNY
У Курапатах зямля “нібы дыхае ад жаху, ад бязвінна пралітай крыві”, а людзі надалей не ведаюць і не цікавяцца, што там адбылося, падкрэсліла грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Менаблвыканкам паведаміў афіцыйным лістом, што будаўніцтва забаўляльнага комплексу «Бульбашъ Холл» побач з урочышчам Курапаты, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў сталінізму, спынілі. Аднак пакуль невядома, што будзе адбывацца з комплексам далей.

{movie}Ганна Шапуцька ў “Гарачым каментары” |right|8624{/movie}

Ганна Шапуцька паведаміла: існуе магчымасць, што ахоўную зону народнага мемарыялу скароцяць, і тады «Бульбашъ Холл» дабудуюць. Яна падкрэсліла, што трэба звяртацца да ўладальнікаў забаўляльна-рэстараннага цэнтру, каб паўплываць на іхнае сумленне: «Трэба, каб яны адчулі боль бязвінна закатаваных людзей і іхных родных. Гэта проста здзек з нашага народу».

Госця «Гарачага каментара» мяркуе, што няведанне гісторыі ды адсутнасць памяці аб продках сярод беларусаў вынікае з афіцыйнай палітыкі нашай дзяржавы. На ейную думку, патрыятызм і павага да загінулых ахвяраў сталінскага тэрору у дзяцей мусяць выхоўвацца са школьнай лаўкі, у нас жа гісторыя Беларусі прызнаецца ўладамі толькі пасля ІІ Сусветнай вайны: «Такое маральнае аблічча нашай дзяржавы. Ва ўладзе засталіся нашчадкі людзей, якія былі катамі». Цяперашняе КДБ выкарыстоўвае тыя ж метады пераследу і ціску, што некалі – «НКВД». «Усё гэта знаходзіцца сярод нас, а пакуль не наступіць народнае пакаянне, гэта будзе працягвацца», – дадала госця «Белсату».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары