Урок англійскага стылю: у Брытаніі паказалі прадметы сучаснага брытанскага дызайну


Ваза ў выглядзе сэрца можа стаць цудоўным падарункам на Дзень святога Валянціна, а на далонях, працягнутых са сцяны, можна пакінуць ля ўваходу куртку ці паліто. У Лондане адкрылася выстава працаў брытанскіх дызайнераў. У большасці іхных вынаходак традыцыйны англійскі стыль гарманіруе з іроніяй і кропляю готыкі. Пры ўсім гэтым рэчы мусяць быць зручнымі – як гэты кранштэйн для ровараў у форме рагоў.

{movie}Агляд падзеяў культуры |right|8622{/movie}

САЙМАН ГОРАКС, ДЫЗАЙНЕР:
“Нас не задавальнялі кранштэйны для ровараў, якія ёсць на рынку: большасць з іх пасавала б толькі для гаража. Мы хацелі зрабіць штосьці такое, што будзе прывабна выглядаць у інтэр’еры – з роварам ці без яго”.

На выставе таксама ёсць кубкі са сподкамі на любы густ – куды ж без іх у Англіі, дзе любоў да гарбаты –агульнанацыянальная. І выпіць гарбаты роўна а 5-ай можна, звяраючыся з абноўленай версіяй гадзінніка з зязюляю або з гадзіннікам у выглядзе сучаснага лонданскага дэндзі. Што ж, прыгожа і зручна жыць не забароніш!

Іншыя тэмы: у Менску адкрылася экспазіцыя жывапісу дынастыі Бархатковых. На выставе ў Каракасе прэзентаваныя выключна партрэты Уга Чавэса.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў