Што будуць рабіць звольненыя чыноўнікі?


Хай ідуць на будоўлю і завод, прапаноўваюць жыхары Пінску.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з дзяржапарату звольняць кожнага чацвёртага чыноўніка. Службоўцы, якія трапяць пад скарачэнне, не атрымаюць «ніякіх ільготаў, прывілеяў і выплатаў», дадаў Лукашэнка.

«Мы вызваляемся і мусім вызваляцца ад тых, хто не стараецца. Хто стараецца і добра працуе, той мае застацца ў дзяржаўным апараце. Той, хто вераю і праўдаю служыць дзяржаве і народу, мае працаваць у дзяржаўным апараце, і там маюць працаваць толькі такія людзі. Вось у чым сутнасць гэтага скарачэння, а не тое, што росчыркам пяра павыкідаць людзей на вуліцу, паламаўшы ім лёс», – патлумачыў галава краіны.

{movie}Што будуць рабіць звольненыя чыноўнікі? |right|8621{/movie}

Журналісты «Белсату» высвятлялі меркаванне жыхароў Пінску: дзе звольненыя чыноўнікі змогуць працаўладкавацца?

Пінчукі раяць чынавенству пакаштаваць працоўнага хлеба на будоўлі і заводзе. «У нас працоўных рук не хапае, а можна і ў Расею паехаць або ў Амерыку ці Ізраіль, каб зарабіць. Галоўнае – хацець», – мяркуе адзін з апытаных.

Іншыя парады пінчукоў для чыноўнікаў – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў