Абаронцы Курапатаў плануюць міжнародную талаку ў мемарыяле


Масавая акцыя добраўпарадкавання Курапатаў мусіць паўплываць на грамадскую свядомасць, мяркуе старшыня беларускага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі.

Менаблвыканкам адказаў на запыт грамадскасці, занепакоенай будаваннем рэстараннага комплексу «Бульбашъ-Холл» у непасрэднай блізкасці ад Курапатаў. Улады прыпынілі будаўніцтва 4 аб’ектаў комплексу ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак не паведамілі, што будуць рабіць з галоўным будынкам, які фармальна знаходзіцца па-за ахоўнаю зонаю. Чыноўнікі абяцаюць «дэталёвае планаванне тэрыторыі», у выніку якога можа змяніцца ахоўная зона мемарыялу. Пры змяншэнні ахоўнай зоны ўсе аб’екты «Бульбашъ-Холлу» будуць дабудаваныя і застануцца на сваіх месцах.

{movie}Раманоўскі: Трэба ўздымаць грамадства|right|8620{/movie}

Дзеяч міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі падкрэсліў, што цяпер неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб абяцанае ўладамі «планаванне тэрыторыі» адбылося з удзелам грамадскіх сілаў. Актывісты плануюць таксама дайсці да ўладальнікаў установы: «Інвестары павінны зразумець: амаральнасць будаўніцтва «Бульбашъ-Холлу» на людскіх касцях не прынясе ім ніякага прыбытку».

Самая важная мэта абаронцаў Курапатаў, на думку дзеяча, – гэта праца з людзьмі. Істотна, каб беларусы ўсвядомілі: Курапаты – важны помнік і адно з найбуйнейшых у Еўропе месцаў пахавання ахвяраў таталітарызму. «Мы павінны змяніць стаўленне да гэтага месца. Бо з тым стаўленнем, якое існуе да Курапатаў сёння, нельга пагадзіцца», – заўважыў спадар Раманоўскі.

З гэтаю мэтаю ягоная арганізацыя мае правесці сёлета ў Курапатах буйную міжнародную талаку з удзелам замежных валанцёраў. «Адзіны кірунак – падняць грамадства, падняць у ягоных вачах значнасць Курапатаў і тым самым іх уратаваць», – падвынікаваў старшыня «Мемарыялу».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu
https://youtu.be/_oGXjBJcMD0

Глядзі таксама
Каментары