«Размова Жбанкова»: Сацыяльная агрэсія


Пра хамства ў грамадстве і вострыя вуглы сацыяльных зносінаў разважае філосаф Андрэй Горных у «Размове Жбанкова». Збіццё кантралёркі, напад на інваліда ў метро і шмат якія іншыя выпадкі – ці гэта не сведчанне росту сацыяльнай напружанасці ў грамадстве?

«Усе гэтыя асацыяльныя дзеянні ў грамадскім транспарце ёсць на «YouTubе’е». Гэтыя несправакаваныя выпадкі гвалту і абыякавасць назіральнікаў – даволі распаўсюджаная з’ява. У Беларусі яно ўзнікае, як і паўсюль, але са сваёй спецыфікаю. Вось выпадак з кантралёрам мне падаўся вельмі цікавым. Гэта кажа пра ступень адчужэння грамадства ад уладаў», – мяркуе філосаф.
{movie}«Размова Жбанкова»: Сацыяльная агрэсія|left|8613{/movie}
Андрэй Горных зазначае, што стаўленне да прадстаўнікоў уладаў, нават да кантралёраў і міліцыянтаў, такое, нібыта яны выконваюць нейкі вонкавы загад. Адбіваюць ці апраўдваюць «сваіх» – хуліганаў ці зайцаў – ад «чужых» – праваахоўнікаў.

Наколькі ды каму не давяраюць беларусы? Як рэагуем на сацыяльную абмежаванасць свабоды? Пра гэта і шмат што іншае – у «Размове Жбанкова».

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў