У лонданскай галерэі мастацтваў паказалі штучнае воблака


Незвычайная выстава адкрылася ў галерэі Ранчыні ў Лондане. Адным з экспанатаў было штучнае воблака, створанае пры дапамозе дым-машыны. Аўтар – галандзец Бэрнднаўт Смілдэ. Праўда, век такой хмаркі – усяго колькі секундаў. Таму цяпер ад яе засталася толькі некалькі здымкаў.

ДЖЭЙМЗ ПУТНЭМ, КУРАТАР ВЫСТАВЫ:

«Лёрэнца Ранчыні, які адносна нядаўна стварыў гэтую галерэю, імкнуўся супрацоўнічаць з незалежнымі куратарамі, каб выбраць мастакоў, што маюць свой уласны падыход, каб працаваць з маладымі творцамі і падтрымліваць іх».

{movie}Агляд падзеяў культуры (16.01.2013) |right|8600{/movie}

На гэтую ж экспазіцыю трапілі і працы Адэлін дэ Мансэйння створаныя з арганічных рэчываў – воўны і дрэва.

Іншыя тэмы: працы сучасных беларускіх скульптараў можна пабачыць на выставе, прысвечанай памяці Леаніда Давідзенкі. Агляд кінапрэм’ераў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў