Чорныя спісы. Цяпер і для прадпрымальнікаў


Міністэрства падаткаў і збораў складае рэестр ілжэпрадпрымальніцкіх структураў. Самі прадпрымальнікі ад новай ініцыятывы не ў захапленні, бо, каб трапіць у спіс, дастаткова памыліцца ў падатковай справаздачы.

Адмыслоўцы зазначаюць, што хоць практыка стварэння спісаў фальшывых прадпрымалькаў у свеце распаўсюджаная, але іх складаюць звязы прадпрымальнікаў. І менавіта яны пастаняўляюць, хто з калегаў несумленна выконвае сваю працу.
{movie}Сальда. Чорныя спісы прадпрымальнікаў|left|8598{/movie}
У Беларусі гэтую адказнасць усклалі на плечы чыноўнікаў. «Чорны спіс ілжэпрадпрымальніцкіх структураў – гэта падабенства дошкі ганьбы ў Савецкім Саюзе са здымкамі тых, хто чымсьці не дагадзіў пануючай ідэалогіі», – адзначае эксперт «Ліберальнага клубу» Антон Болтачка.

Цікава, што спіс ілжэпрадпрымальнікаў мае размясціцца на сайце Міністэрства падаткаў. Пакуль што там яго няма. Больш пра эканамічныя навіны з нашай краіне ў праграме “Сальда”.

Усевалад Шлыкаў, belsat.eu

Стужка навінаў