Катастрофа верталёта ў Лондане. Двое загінулых, дзевяць параненыя.


Машына зачапілася за будаўнічы кран у цэнтры брытанскай сталіцы. Верталёт загарэўся і ўпаў на зямлю.

На борце быў толькі адзін пілот, які загінуў. Таксама пацярпелі дзевяць пешаходаў, яшчэ адна асоба загінула ў выніку выбуху на зямлі.
{movie}Крушэнне верталёта ў Лондане|left|8593{/movie}
«Я быў на даху будынку, там працую праз дарогу. І ўбачыў верталёт, што пралятаў побач і зачапіў стралу крану. Верталёт загарэўся і ўпаў. Кран зваліўся следам за ім, але зачапіўся за бок хмарачосу і так цяпер і ляжыць», – паведамляе сведка.

«Я толькі бачыў, як верталёт у агні закружыўся і пачаў падаць, усе разбегліся ў паніцы. Няма шанцаў, каб хтосьці ў ім выжыў», – упэўнены іншы відавочца.

Мэр Лондану Мэйтар Борыс Джонсан (Mator Boris Johnson) запэўнівае, што сітуацыя ўжо пад кантролем

«Вы, напэўна, ужо бачылі ў навінах, што былі пацярпелыя, у тым ліку двое – смяротна. Пакуль што мы можам сказаць: адпаведныя службы зрэагавалі вельмі хутка, але нашая інфармацыя ўвесь час абнаўляецца», – ухіліўся ад пытання пра прычыны і дакладную колькасць пацярпелых, чыноўнік.

Усевалад Шлыкаў/belsat.eu

Стужка навінаў