«Дзяржава выкарыстала людзей, як магла. І здрадзіла ім»


Ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі больш не засталося. З 1 студзеня пасведчанні старога ўзору прымусова памянялі на новыя. Цяпер ліквідатары – проста «пацярпелыя» ад аварыі. Глядзіце рэпартаж у праграме «Маю права».

Беларусы, якія рызыкавалі сваім жыццём і здароўем падчас ліквідацыі наступстваў катастрофы, цяпер засталіся практычна без ільготаў. «З новым пасведчаннем я не магу ні праехаць бясплатна ў метро, ні атрымаць бясплатныя лекі, ні пабыць у санаторыі. Я толькі магу паступіць у ВНУ», – зазначае «пацярпелы ад аварыі», а яшчэ нядаўна – прызнаваны дзяржаваю ліквідатар Аляксандр Ваўчанін.

{movie}Маю права: рэпартаж пра ліквідатараў аварыі на ЧАЭС|right|8590{/movie}

Улады скарачалі дзяржаўнае падтрыманне ліквідатарам паступова. У іншых краінах сітуацыя цалкам адваротная. Гэтак, у Азербайджане ліквідатары аварыі прызнаныя інвалідамі і штомесяц атрымліваюць выплаты памерам $ 600.

«Дзяржава проста выкарыстала людзей, наколькі можна было выкарыстаць. І самае паганае – здрадзіла ім», – зазначае іншы ліквідатар аварыі Сяргей Шалькевіч, адзін з герояў рэпартажу ў праграме «Маю права».



«А калі, крый Божа, здарыцца аварыя на беларускай АЭС, – хто паедзе ліквідаваць? Скажуць: а мы праходзілі гэта, калі людзей паслалі, а потым усё забралі»
, – дадаў спадар Ваўчанін.

Праграму «Маю права» цалкам можна паглядзець сёння ў эфіры «Белсату» а 20:35, пазней – у архіве праграмаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў