«Размова Жбанкова»: Маргіналізацыя медыяў


https://youtu.be/8nW3W_h5SS4
Адбылася чарговая прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы. Як заўсёды, гэта падвойны атракцыён: па-першае, цікава, пра што распавядзе Лукашэнка, па-другое – пра што запытаюцца журналісты. Пра стан беларускай журналістыкі вядоўца праграмы «Размова Жбанкова» размаўляе з кіраўнічкаю праекту «Медыякрытыка» Янінай Мельнікавай.

«У Беларусі даўно існуе «барыкадная журналістыка», і даўно адныя журналісты ведаюць, якія пытанні задаваць, а другія ведаюць, якіх пытанняў чакае іхная аўдыторыя», – мяркуе госця праграмы.

Паводле вынікаў аднаго з апошніх даследаванняў НІСЭПД, давер да дзяржаўных СМІ знізіўся амаль на 15 % – цяпер ім давяраюць 38 % беларусаў. Але гэта практычна не адбілася на рэйтынгу да недзяржаўных медыяў, якім цяпер давяраюць 48 %, што на 1,8 % больш, чымся два гады таму. «Мы, недзяржаўныя журналісты, проста недапрацоўваем, не змагаемся за тую аўдыторыю, якая губляе давер да іншых журналістаў і не перацягваем іх на свой бок», – зазначае Яніна Мельнікава.

{movie}”Размова Жбанкова”: Маргіналізацыя медыяў|right|8588{/movie}

Ці ў сённяшняй сітуацыі беларускія медыі здольныя ўплываць на сітуацыю ў краіне? Ці трэба Беларусі «барыкадная журналістыка»? Глядзіце «Размову Жбанкова»!

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары