Новыя кошты на запраўках


Канцэрн «Белнафтахім» абвесціў аб падаражэнні аўтамабільнага паліва. Кошты выраслі на 4–6 %.

У канцэрне тлумачаць павышэнне цэнаў неабходнасцю кампенсацыі росту кошту акцызаў на нафтапрадукты, тарыфаў на чыгуначныя перавозкі і неабходнасцю «паэтапнага збліжэння коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу». Паводле «Белнафтахіму», у Расеі паліва каштуе на 14–20 % танней.

Новыя кошты на паліва:

  • «Нармаль-80» – Br 7200 (даражэй на Br 450)
  • Аі-92 – Br 7300–7400 (даражэй на Br 350–450)
  • Аі-95 – Br 7800 (даражэй на Br 300)
  • дызельнае паліва – Br 8000 (даражэй на Br 350)

Сёлета гэта першае павышэнне коштаў на паліва ў Беларусі. У 2012 годзе цэны павышаліся 4 разы.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў