Тэатр ценяў. Каб захаваць традыцыю


У Кітаі знікае мастацтва ценявога тэатру. Адныя з нешматлікіх, хто дбае пра традыцыю, – трупа карлікаў, якія не могуць атрымаць іншай працы.

58 чалавек з асаблівасцямі развіцця стварылі свой бэйчжынскі тэатр ценяў «Цмок у небе». Лялькаводы і так мусяць быць малога росту, каб кіраваць складанымі рухамі лялек, таму карлікі ідэальна пасуюць да гэтае працы. Яны таксама агучваюць спектакль і ствараюць музычнае суправаджэнне. Паводле кіраўніка трупы, працаўнікоў набіраюць з усяго Кітаю. Звычайна яны сустракаюцца з дыскрымінацыяй і непрыхільнасцю працадаўцаў.
{movie}Тэатр ценяў у Кітаі|left|8587{/movie}
«У глыбіні душы гэтыя людзі зычлівыя, але напужаныя. Калі яны прыйшлі ў гэтую трупу, мы сказалі, што дамо ім сталую працу і сродак утрымання. Яны вельмі ўсцешыліся і цяпер працуюць у гармоніі. Яны аб’ядналіся, працуючы акторамі», – адзначае кіраўнік трупы Лю Лісінь (Liu Lixin).

Сярэдні рост актора ценявога тэатру – усяго 1 м 26 см. Хоць у Кітаі няма афіцыйнай дыскрымінацыі паводле будовы цела, часта яны нават не атрымліваюць дапамогі для беспрацоўных. «Мы маленькія, таму нам цяжка знайсці працу. А нават калі ў нас атрымліваецца, усе кажуць, што мы недастаткова высокія, недастаткова моцныя… Нават мая сям’я гэтак кажа. Але праца ў тэатры ценяў не вымагае значнай фізічнай моцы», – распавядае 25-гадовы актор тэатру Лю Дэфэн (Lu Defeng).

У тэатры яны зарабляюць $ 321 за месяц і ўрэшце могуць дазволіць сабе тое, пра што доўгімі гадамі баяліся нават марыць, – камп’ютар. «Раней я ўвесь час пачуваўся страшна самотным. Нібыта я адзін на планеце. А тут, як авечка знайшла сваю чараду, гэтак і я. Цяпер я вельмі шчаслівы, што мы жывем і працуем усе разам», – дзеліцца пачуццямі 22-гадовы актор Ўу Чуньсіаў (Wu Chunxiao).

Трупа плануе адкрыць філіялы тэатру ў іншых гарадах краіны, каб дапамагчы як мага большай колькасці карлікаў.

Усевалад Шлыкаў/belsat.eu

Стужка навінаў