Тамара Сідарэнка: Някляеў хоча сустрэчаў з адвакатамі


https://youtu.be/HLIGICte-F4
Апошні раз адвакатка Тамара Сідарэнка сустракалася са сваім падабаронным 29 снежня падчас прад’яўлення Някляеву абвінавачвання.

Адвкатка экс-кандытата на прэзідэнта падкрэсліла, што права падабароннага і адваката сустракацца без абмежавання колькасці такіх сустрэчаў і часу зафіксаванае ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе. Паводле Таццяны Сідарэнкі, з Уладзімірам Някляевам была дасягнутая дамоўленасць сустракацца з адвакатамі. “Гэта і прадугледжвае абарона – выпрацоўка пазіцый і г.д. Нам, як абаронцам, бачыць Някляева скрайне неабходна і Някляеў жадае гэтых сустрэчаў” – падкрэсліла адвакатка.

Тамара Сідарэнка паведаміла, што тры разы скіроўвала ў Генеральную пракуратуру адпаведныя скаргі, аднак яны былі перададзеныя на разгляд у пракуратуру Менску. “З пракуратуры гораду Менску мне быў адказ аб тым, каб я звярталася ў орган, што вядзе крымінальны працэс” – дадала тамара Сідарэнка.

Абаронца Някляева таксама звярталася з хадайніцтвамі ў КДБ, аднак плёну гэта не прынесла. “Чаму мы не можам туды трапіць – можна па-рознаму меркаваць. Ёсць аб’ектыўныя прычыны – мы ведаем, што мала кабінетаў у СІЗА. Але калі больш за 20 дзён мы не можам рэалізаваць сваё права на сустрэчы з падабаронным, то гэта аб’ектыўнымі складанасцямі хіба што нельга патлумачыць” – заявіла Тамара Сідарэнка ў інтэрв’ю “Белсату”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары