Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі – навошта ўсё гэта было?


Амаль пяць гадзінаў адказваў сёння на пытанні журналістаў Аляксандр Лукашэнка. Было і пра заробкі настаўнікаў, і пра прэзідэнцкі самалёт, і пра спорт, і пра гаспадарку, і пра ўсё, што прыйшло ў галаву кіраўніку Беларусі. Амаль 350 журналістаў прысутнічалі на канферэнцыі. Пераважна – прадстаўнікі дзяржаўных медыяў, але былі і незалежныя. На вострыя пытанні Лукашэнка адказваў традыцыйна – і каб адказ даць, і каб аблічча захаваць.

Паводле палітолага Валерыя Карбалевіча, як заўсёды на такіх канферэнцыях, тут не было нічога новага. «Калі б не заява пра Ірыну Халіп, то ўвогуле журналістам не было б за што зачапіцца. Лукашэнка нават не паабяцаў нічога пазітыўнага на будучыню, чаго можна чакаць на такіх мерапрыемствах. І паўстае пытанне: навошта ўвогуле яна праводзілася?» – разважае Карбалевіч.
{movie}Гарачы каментар ч.1|left|8575{/movie}
Грамадскі дзеяч Алесь Зарэмбюк мяркуе, што Лукашэнка хвалюецца пра рэальныя лічбы падтрымання сярод беларускага грамадства, якое апошнімі гадамі не дасягае больш за 30 %. Нягледзячы на несумнеўныя здольнасці ЦВК Беларусі, Валер Карбалевіч пагаджаецца, што Лукашэнку варта падумаць пра сапраўднае падтрыманне.

Кіраўнік краіны таксама традыцыйна згадаў вонкавых ворагаў, што «шчоўкаюць зубамі» вакол нашай краіны. Ці сапраўды афіцыйны Менск адчувае ціск Еўразвязу?

«Палітыка ЕЗ сёння – гэта адсутнасць усялякай палітыкі. Адзінае патрабаванне Бруселю – гэта вызваленне палітвязняў. І ЕЗ, і Лукашэнка цяпер шукаюць тыя масты паразумення, бо ЕЗ таксама незадаволены, што на тым усходнім кірунку нічога не адбываецца. А з боку беларускай апазіцыі таксама няма ніякіх пазітыўных крокаў, што маглі б прыспешыць выпрацоўванне палітыкі ЕЗ», – зазначае Алесь Зарэмбюк.
{movie}Гарачы каментар ч.2|right|8576{/movie}
У дзвюх частках «Гарачага каментара» – пра «чалавечае аблічча» Аляксандра Лукашэнкі, чаму не было вострых пытанняў ад прадстаўнікоў незалежных медыяў і агульны аналіз пяцігадзіннай размовы журналістаў з кіраўніком Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў