У Брытаніі абвесцілі прэтэндэнтаў на ўзнагароду “Дызайн года – 2012”. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/pKJEp4o5tT0
Cамы вялікі прэтэндэнт на ўзнагароду – хмарачос «Аскепак» вышынёю 310 метраў. Яго паверхня, абштукаваная адзінаццаццю тысячамі шкляных панэляў, у сонечныя дні блішчыць, як аскепак, – у прыгажосці, а ні ў рэкордах на вышыню і была асноўная мэта стваральнікаў:

ЎІЛЬЯМ МЭТ’ЮЗ, АРХІТЭКТАР:
«Мы хацелі стварыць прывабную структуру. Мы ведалі, што будынак такога памеру зробіцца славутасцю. Мы хацелі стварыць арыенцір, які людзі палюбілі б».

Агулам жа ў конкурсе на дызайн года Брытаніі абвешчаныя прэтэндэнты ў сямі намінацыях. Сярод іншых, гэта ўнутранае пакрыцце для бутэлек з кетчупам. Нетаксічнае, без смаку і паху, яно дазваляе выціснуць з бутэлькі ўвесь кетчуп да апошняй кроплі. На ўзнагароду прэтэндуюць і шыкоўныя строі з стужкі Джоў Райта пра Анну Карэніну, якія, паводле журы конкурсу, дасканала перадаюць атмасферу раману Льва Талстога. За найлепшы дызайн пазмагаюцца і такія акуляры для дзяцей з развіваных краінаў. Іх лінзы можна сфакусаваць самому, калі доступу да акуліста няма. На ўзнагароду намінаваны таксама штучны дождж: хоць і мокры, але намачыць ён не можа. Яго паказалі ў адной з англійскіх мастацкіх галерэяў. Пераможцаў конкурсу «Дызайн года» абвесцяць у красавіку.

Іншыя тэмы: беларускія банкі выпукаюць беларускамоўныя календары. У Пекіне паказалі дасягненні маладых кітайскіх творцаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары