Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ


https://youtu.be/L6QBDujzfLc
https://youtu.be/NijXzREw48c
https://youtu.be/CoZSNzLSmuE
https://youtu.be/AoqVdyO0tJw
https://youtu.be/GhdzhEwhaZY
https://youtu.be/V3ccLpSeG1U
https://youtu.be/oOxQc_beP3M
Прэсавая канферэнцыя працягвалася амаль пяць гадзінаў. Узгадалі і палітвязняў, і мадэрнізацыю, і планы на будучыню сыноў кіраўніка краіны. Пра абвал рубля, пра тое, колькі ў Лукашэнкі баянаў, і шмат што іншае – на нашай інтэрнэт-старонцы.

Пра палітвязняў і «тых, хто з’ехаў у Лондан»

{movie}Лукашэнка: Вакол Беларусі шчоўкаюць зубамі|right|8571{/movie}

«Вакол нашай Беларусі, ходзяць і шчоўкаюць зубамі свары галодных ваўкоў. І яны ўплываюць на некаторых людзей, якія крычаць: палітвязні! Якія палітвязні? У нас у крымінальным кодэксе няма ніякага палітычнага артыкулу! Хацелі вы наўпроставы эфір? Вось вы яго і атрымалі. Адная злосць. Плошча, Плошча, давай, маўляў, зрынай. Нават тыя, хто з’ехаў у Лондан. Думаеце, ім там радыя? Іх чакаюць толькі тут! Адзіная мая незадаволенасць з таго, што я на мінулай прэс-канферэнцыі гэтую праблему ўжо ўздымаў. Журналісты – апазіцыйныя ці не – данясуць тое, што скажа прэзідэнт. І гэта важна нават пры нашай аўтарытарнай сістэме ўлады».

Каго з апазіцыйных палітыкаў было б цікава бачыць у якасці спарынг-партнёра?

{movie}Лукашэнка пра выбары і палітыкаў|right|8570{/movie}

«А што такое спарынг-партнёр? Я ж не як кандыдат кажу, а як прэзідэнт. Толькі аднаму Богу вядома, ці будзе сённяшні прэзідэнт балатавацца. Як беларус, я не хачу бачыць на месцах кіраўнікоў прадпрыемстваў сённяшніх апазіцыянераў: гэта здраднікі Радзімы! Ну ладна, не падабаецца прэзідэнт, дрэнны Лукашэнка. Але трэба паважаць выбар народу. Нават калі Лукашэнка кагосьці кінуў, то толькі ў тваіх інтарэсах! Прыйдзі да гэтага Лукашэнкі, разбярыся. Фядута і Лябедзька больш за ўсіх былі ля карыта – яны ж разам з Лукашэнкам прыйшлі да ўлады. Лукашэнка прыйшоў з апазіцыі, але не з нацыяналісцкай, не з фашысцкай, а з нармальнай, якая штосьці прапаноўвала».

Пра мадэрнізацыю

Лукашэнка ўпэўнены ў якаснай мадэрнізацыі: «Хочаце вы праводзіць мадэрнізацыю ці не – гэта ўжо ў разлік не прымаецца. Будзем выкарыстоўваць як эканамічныя, гэтак і адміністрацыйныя захады прымушэння да працы. Былі памылкі. Але дрэннае забудзецца: і дрэнныя дэкрэты, і загады, – застанецца прадпрыемства, на якім будуць працаваць людзі».

Пра палітвязняў і «чоны спіс»

«Вы закідваеце нам, што ў нас ёсць нейкія палітвязні. Я разумею гэтак: хай бы вы запісалі гэтага Статкевіча ў палітвязні, усё ж такі ён займаўся палітыкаю і быў кандыдатам на прэзідэнта, але вы ж туды і бандытаў, і хуліганаў пазапісвалі», – абураецца Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што «ўжо і не сочыць» за патрабаваннямі вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў.

«Вы, дэмакратычная Еўропа, замест таго, каб размаўляць, некалькі чалавек неўязнымі зрабілі! 232! І нават маіх дзяцей. За што? Ладна, у мяне старэйшы сын – памочнік, трэба яго касою пад адзін грэбень, а Дзмітрый, сярэдні, – ён жа не мае дачынення да палітыкі!», – выказаў сваё незадавальненне Лукашэнка.

Калі выйдуць на волю Аўтуховіч, Бяляцкі, Статкевіч?

Лукашэнка: выйдуць на волю, калі адсядзяць тэрмін. Дзеля таго, каб даведацца, што яны мусяць зрабіць, каб выйсці датэрмінова, ён параіў чытаць законы і «Советскую Белоруссию».

Лукашэнка: Халіп не хоча выязджаць

Журналістка агенцтва БелаПАН запытала Лукашэнку пра абяцанку выпусціць з краіны асуджаную за Плошчу журналістку Ірыну Халіп.

{movie}Лукашэнка: Халіп не хоча выязджаць|right|8569{/movie}

«Халіп адмовілася ехаць. Яна цудоўна разумее, што тут яна – пакутніца. Там – нікому не будзе патрэбная, як і ейны муж, які з’ехаў кудысьці там. Хто пра яго гаворыць акрамя вас? Ды і вы пра яго не гаворыце. Тое ж самае будзе з Ірынаю», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

На самалёце зэканоміў, аўтамабіль падарылі, рэзідэнцыя – у Чарнобыльскай зоне

Ці не варта ў Год ашчаднасці прэзідэнту адмовіцца ад шыкоўнага аўтамабіля «Майбах», прадаць самалёт Туркменбашы з залатымі шторкамі ў душы, зэканоміць на рэзідэнцыях і ахове? Ці не маеце намеру запрасіць журналістаў у сваю рэзідэнцыю, як прэзідэнты Расеі ды Украіны?

Наконт экскурсіі Аляксандр Рыгоравіч запэўніў, што можа запрасіць аўтара пытання (карэспандэнта радыё «Свабода» Алеся Дашчынскага), але той сыдзе расчараваным. Прычына – Лукашэнка жыве ў старых рэзідэнцыях савецкіх кіраўнікоў, напрыклад, Пятра Машэрава. Таму, паводле прэзідэнта, любы журналіст пасля наведвання гэтых памяшканняў параіў бы яму пабудаваць новыя. Згадаў таксама пра рэзідэнцыю ў Чарнобыльскай зоне.

{movie}Лукашэнка пра “Майбах”, самалёт і рэзідэнцыі|right|8568{/movie}

Далей Лукашэнка заявіў, што самалёты танна не каштуюць і прэзідэнту іх мусяць мяняць кожныя 3–5 гадоў. Таму лятак Туркменбашы ён набыў, каб зэканоміць. Ён каштаваў меней за $ 100 млн, а новы – $ 250–300 млн. «Майбах», заўважыў прэзідэнт, яму дастаўся на дзень народзінаў.

«Ёсць нейкі стандарт – і касцюм, і гальштукі, і гадзіннік – гэта ж ваш твар», – працягваў Лукашэнка. Тут ён распавёў, што ў 1994-м Станіслаў Шушкевіч, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету, сустракаў прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў памятым плашчы, пра што напісалі ўсе газеты. «Я, хоць хлопец вясковы, люблю, каб штаны былі папрасаваныя», – запэўніў ён.

Як пабачу баян у куце…

{movie}Лукашэнка: Як пабачу баян…|right|8565{/movie}

Лукашэнка распавёў пра свае хобі: спорт і музыцыяванне. Што праўда, апошнім часам «пальцы толькі клюшку ўмеюць трымаць». «Я тады са злосці яшчэ рукою ўдару ў стол, каб больш пластычныя былі, але лапа ўжо не слухаецца інструмента і замест адной клавішы адразу на дзве націскае», – гаворыць кіраўнік дзяржавы. Аднак часам здараецца ўзяць інструмент у рукі – у невялікай кампаніі, калі хто прынясе дыск з новазапісанаю песняю.

Коля на Новы год атрымаў пнеўматычную зброю

{movie}Лукашэнка: Коля – будучы спецназавец |right|8564{/movie}

На пытанне, што падарыў блізкім на навагоднія святы, Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што ніколі «не замарочваўся» гэтым пытаннем, таму «па крамах не бегае». Распавёў, што Коля напісаў Дзеду Марозу ліст на электронную пошту. «Пад ялінку Дзед Мароз пнеўматычную зброю паклаў», – заўсміхаўся прэзідэнт, назваўшы сына «маленькім спецназаўцам». «У мяне такога няма, каб бегаў па крамах, хваляваўся, што падарыць».

Дарослым сынам Лукашэнка не прэзентаваў нічога. Галоўным сваім падарункам ён лічыць прэзідэнцкую яліну: «Гэта – усім».

Надзеяў на Літву няма

Старшынства ў Еўразвязе з 1 ліпеня пераходзіць да Літвы. Ці разлічваеце на дапамогу суседзяў у аптымізацыі дыялогу з Еўразвязам?

У адказ на гэта Лукашэнка намякнуў, што Літва ў Еўразвязе самастойных рашэнняў не прымае. Таму надзеяў на пацяпленне ён не песціць. Тут жа кіраўнік краіны заўважыў, што 30 % бюджэту суседняй краіны фармуецца беларусамі, і нагадаў пра тое, што з 2015 года ЕЗ скарачае датацыі Літве. У такіх умовах, падкрэсліў прэзідэнт, страціць партнёрства з Беларуссю было б вар’яцтвам. Гаворачы пра тое, што літоўскія парты зарабляюць грошы на перавозцы беларускіх тавараў, ён паведаміў, што афіцыйны Менск «яек у адзін кошык класці не будзе» (намёк на латвійскія і расейскія парты).

Прыгадаў Лукашэнка і «плюшавы дэсант», які трапіў у Беларусь праз літоўскую мяжу: «Калі будуць засылаць самалёцікі на нашую тэрыторыю, мы будзем умацоўваць ахову мяжы».

«Разбаўляльнікі» – новы прадукт

{movie}Лукашэнка раскрыў сакрэт “разбаўляльнікаў”|right|8563{/movie}

Лукашэнка згадаў і «справу з разбаўляльнікамі», з якою яго нібыта «дзяўблі» беларускія і расейскія медыі. «Быў намёк на тое, каб Расея прыняла карныя захады ў адносінах да Беларусі. За што? За тое, што мы куплялі вышэй за рынак. І не мы, а тры расейскія фірмы і адная нашая беларуска-казахстанская, куплялі ў Расеі сыравіну, як МАЗ і БелаАЗ купляе ці МТЗ, які 60 % камплектуючых купляе ў Расеі ды тут пераварвае і трактар прадае. Тое ж самае было і з нафтапрадуктамі. Куплялі, напрыклад, высокасярністае дызельнае паліва і перапрацоўвалі на нашым прадпрыемстве. У Нямеччыне 10 складнікаў дакуплялі, змешвалі ды прадавалі. Новы прадукт! Не парушаючы нічога, ніякіх законаў!»

«Калі гуляў БАТЭ, я выключаў тэлевізар»

На пытанне пра фінансаванне спорту Лукашэнка пачаў разважаць, ці заслугоўваюць яны грошай. Каб мець добрыя ўмовы працы, трэба выступаць так, як БАТЭ. Хоць да футбалістаў у яго таксама ёсць пытанні, да «апошніх гульняў», якія не скончыліся для беларусаў перамогаю: «Я выключаў тэлевізар, мне было крыўдна да слёз». Пасля ён пахваліў за дасягненні зорку тэнісу Вікторыю Азаранку.

Ці будзе абвал рубля?

Прэзідэнт паведаміў, што ў нас складаецца рынкавы курс беларускага рубля, і заклікаў грамадзянаў: «не трэба бегаць у абменнікі ды стаяць у чарзе». Паводле Лукашэнкі, ён папрасіў у кіраўніцтва Нацыянальнага банку звесткі пра людзей, якія стаяць у чэргах да абменнікаў. Да аперацыі прыцягнулі сотні людзей. Пасля таго, як «праманіторылі» чэргі, выявілася, што ў іх стаяць пенсіянеры. Калі б у крамах былі вышэйшыя кошты, дык людзі б не хадзілі па валюту, а думалі б пра тое, як заплаціць за паслугі ЖКГ. «Значыцца, ёсць у людзей грошы», – падсумаваў ён.

Дэвальвацыя, паводле Лукашэнкі, не здарылася і цяпер, і не здарыцца. І для пераканаўчасці паведаміў, што летась у краіну паступіла $ 5 млрд.

Ува ўсім вінаваты ўрад?

Лукашэнка згадаў крытычныя каментары ад эканаміста Сяргея Чалага пра тое, што перад урадам трэба ставіць рэальныя задачы.

«Нейкі эканаміст Чалы гаворыць, што рыхтуецца адстаўка ўраду. І таму ці варта жорстка пытаць урад, калі ён будзе адпраўлены ў адстаўку. Можа, ставіць больш рэалістычныя задачы? Думаю, што гэты эканаміст Чалы з палітычным падтэкстам задае пытанне. Я думаю, ён ведае, як прымаюцца ў нашай краіне рашэнні, асабліва тых задачаў, што я стаўлю перад урадам, – заявіў Лукашэнка. – Так, у ранейшыя гады я, бывала, і «нахіляў», і казаў пра тое, што гэта недастатковыя тэмы, і абгрунтоўваў. Мы шмат спрачаліся і прыходзілі да агульнага меркавання. Але мінулы і гэты год я нават не ўмешваўся». Лукашэнка заявіў, што перапытваў чыноўнікаў пра тое, ці яны здолеюць дасягнуць тых эканамічных паказнікаў. Ён таксама заявіў, што «Чалы не здольны замяніць ні прэм’ер-міністра, ні звычайнага міністра пры такіх разважаннях».

Глядзі таксама
Каментары