Старшыня «Гей-Беларусі»: У Ватыкане я б не агаляўся


Пра становішча сексуальных меншасцяў у Заходняй Еўропе і Беларусі разважае ў «Гарачым каментары» ЛГБТ-актывіст Сяргей Андросенка.

У Ватыкане падчас нядзельнай малітвы Папы Бенедыкта XVI напаўаголеныя прадстаўніцы руху «Femen» зладзілі адмысловую акцыю падтрымання аднаполых шлюбаў. Лідар арганізацыі «Гей-Беларусі» называе гэтую акцыю спрэчнаю і радыкальнаю, аднак зазначае: гэта быў адказ на асуджэнне кіраўніцтвам Каталіцкага касцёлу прадстаўнікоў ЛГБТ-руху. «Я б асабіста не распранаўся ў Ватыкане. Але мяркую, што негатыўныя словы Папы адносна гомасексуалаў спараджаюць рэлігійную гамафобію», – падкрэсліў ён.

{movie}Сяргей Андросенка ў “Гарачым каментары” |right|8554{/movie}

Актывіст зазначыў, што выхаванне дзяцей аднаполымі парамі ўхвалілі амерыканскія адмыслоўцы-псіхіятры. Да таго ж, мяркуе госць «Гарачага каментара», выхаванне дзіцяці самотнаю мамаю ці бабуляю – таксама аднаполае.

Сяргей Андросенка звярнуў увагу, што арганізацыя, якую ён узначальвае, сталася ў Беларусі папулярным моладзевым аб’яднаннем, хоць і не такім масавым, як БРСМ: «У нас ёсць і ся́бры БРСМ, але я стараюся да ўсіх ставіцца талерантна».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў