Ці геі маюць права збірацца разам?


Гей ці не гей – мусіць быць раўнапраўе, кажуць беларусы.

Міліцыянты ў Менску і Віцебску нядаўна зрабілі дзве аблавы на клубы, дзе сабраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці. Працаўнікі міліцыі надзвычай груба паставіліся да наведнікаў клубаў, загадаўшы ўсім устаць да сценаў, дазвалялі сабе таксама абражальныя выказванні ў бок хлопцаў і дзяўчат.

Беларусы, апытаныя карэспандэнтамі «Белсату» на вуліцах Пінску, мяркуюць: геі, як і іншыя грамадзяне краіны, маюць права збірацца там, дзе яны хочуць.Шмат хто падтрымаў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Пінчукі звярнулі ўвагу: калі не было парушэння парадку, то дзеянні міліцыянтаў незаконныя.

«Трэба ж ім недзе збірацца. Мусяць тады вылучыць для гэтага месцы. Міліцыянты тут не маюць рацыі», – падкрэсліла жыхарка сталіцы Палесся.

«Я не падтрымліваю геяў, але мяркую, што жорстка з імі абыходзіцца нельга», – паведамляе маладзён. Нехта зазначыў, аднак, што больш давярае міліцыі ды лічыць дзеянні праваахоўнікаў апраўданымі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў