Як маржы сустракалі стары Новы год


Некалькі дзясяткаў берасцейцаў сустрэлі Новы год другі раз на беразе ракі Мухавец.

У лёгкі мароз – мінус 6 градусаў – яны прарубілі проламку і пакупаліся ў ледзяной вадзе. Пасля – бліны, гарбата і юшка. Мясцовыя маржы збіраюцца амаль кожныя выходныя.

Морж з 40-гадовым досведам Аляксандр Кабанаў настолькі прызвычаіўся да рэгулярных марозных ваннаў, што не бачыць у гэтым нічога надзвычайнага. «З мінулага года да нас усё болей і болей людзей далучаецца. Сёння нас ужо каля сотні», – зазначае ён.

Маржы падкрэсліваюць, што ёсць жалезнае правіла: падчас купання – ніякага алкаголю. Хіба гэта і прыцягвае новых аматараў зімовых заплываў.

{movie}”Морж”-неафіт і ветэран пра марознае купанне|right|8543{/movie}
{movie}Купанне на cтары Новы год |right|8544{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў