У метро без штаноў


Традыцыйная акцыя ў нью-ёркскім метрапалітэне ізноў шакавала пасажыраў.

Штогод у сярэдзіне зімы сотні людзей едуць раніцаю ў метро без штаноў. Натуральна, не штодня ўбачыш дарослага мужчыну ў трусах з надпісам «Hello Kitty», але гэта і ёсць мэтаю флэшмобу – расфарбаваць зімовы панядзелак.

Барбара Гіл пражыла ў Нью-Ёрку ўсё жыццё, але такое ўбачыла ўпершыню.«Шок. Божа ж ты мой! То бок… Ну, я бачыла шмат дзіўных рэчаў, але такое – упершыню. Не чакала людзей у бялізне ў метро», – абураецца жанчына.
{movie}Флэшмоб: без нагавіцаў у метро|left|8541{/movie}
Іншыя мяркуюць, што флэшмоб перадусім антысанітарны. «Першае, што мне прыйшло ў галаву: гэта даволі брудна, асабліва калі ты сядзіш у метро без нагавіцаў. Я там бачыў адну дзяўчыну, якая сядзела ў бялізне, але падклала сабе заплечнік, бо не хацела сядаць проста на крэсла. Я б таксама так зрабіў, бо там даволі брудна», – прызнаецца Раян МакДоналд.

Удзельніца флэшмобу Джэніфэр Мэлара папярэджвае ўсіх пасажыраў усіх метро ў свеце – сёлета да акцыі далучылася 25 метрапалітэнаў:«Самая лепшая рэакцыя? Я бачыла маленькую сталую жанчыну, і яна проста сядзела з адкрытым ротам. А пасля вельмі саромелася, а потым засмяялася, бо ведаеце – гэта ж усё жарт. І вясёла не толькі нам – усе навокал смяюцца ў гэтыя цяжкія часы. Да таго ж флэшмоб ідзе па ўсім свеце. Трошкі шчасця ў шэры дзень», – тлумачыць акцыю Джэніфэр.

belsat.eu

Стужка навінаў