Міліцыя шукае жаўнера, які збег з часткі са штых-нажом


Жаўнер праходзіў тэрміновую службу ў Івацэвіцкім раёне. Ён уцёк са свайго гарнізону 13 студзеня каля 17:55, з сабою меў штых-нож, паведамляе прэс-служба Упраўлення ўнутраных справаў Берасцейшчыны.

Радавы Віталь Кульман 1998 года нараджэння – начальнік радыёстанцыі зводу баявога ўпраўлення 1-га зенітна-ракетнага дывізіёну, жыхар в. Чэнчыцы, што на Піншчыне. Быў апрануты ў зімовую вайсковую форму.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў