У Раўбічах пройдуць гонкі на сабачых запрэжках


Трэція міжнародныя спаборніцтвы ў ездавым спорце «Завiруха-2013» адбудуцца 26 і 27 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы».

Сёлета ў іх стартуюць больш за 100 ўдзельнікаў з Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі. Сярод іх – інвалід-вазочнік. Наймаладзейшаму ўдзельніку споўнілася 7 гадоў, а самаму дасведчанаму – 71. Гонкі будуць трансляваць на вялікім экране на стадыёне ў Раўбічах.

Паводле старшыні “Клубу паўночных ездавых сабакаў” Вольгі Ведзянеевай, акрамя саміх гонак, для гледачоў запланаваныя конкурсы «Самы моцны сабака» і «Самы прыгожы сабака» і іншыя забавы.

{movie}Вольга Ведзянеева пра “Завіруху-2013″|right|8674{/movie}

Раней спаборніцтвы былі аматарскія, іх арганізоўваў «Клуб паўночных ездавых сабакаў» пад патранажам Міністэрства

спорту і турызму.

Падрабязная інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы і кошт квіткоў – на сайце арганізатараў www.zaviruha.by

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў