Украіна «задумваецца» пра Мытны саюз?


Масква прапаноўвае Кіеву ўвайсці ў Мытны саюз, абяцаючы ўзамен энерганосьбіты ільготнымі коштамі.

Працоўная група ў пытаннях інтэграцыі Украіны ў Мытны саюз можа быць створаная ўжо сёлета, заявіў дзяржаўнаму агенцтву «Укрінформ» урадавы ўпаўнаважаны ў пытаннях супрацы з Расейскаю Федэрацыяй, дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД, Еўразійскай эканамічнай супольнасці ды іншымі рэгіянальнымі аб’яднаннямі Валерый Мунціян.

«Інтэграцыя ў Мытны саюз праходзіць паводле прынцыпу «пакетнага пагаднення»: дзяржава прымае ўстаноўчыя дакументы. Але перад падаваннем заяўкі ствараецца працоўная група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ад Украіны і МС, якая адпрацоўвае гэтыя пытанні. Думаю, сёлета працоўная група будзе створаная», – сказаў Мунціян.

Украіна, якая абвесціла стратэгічны курс на еўраінтэграцыю, плануе ў канцы 2013 года падпісаць з Еўрасаюзам пагадненне аб асацыяцыі. Разам з тым Кіеў заявіў пра намер паступова далучацца да некаторых умоваў Мытнага саюзу.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары