Масква: апазіцыя зладзіла «Марш супраць нягоднікаў» (Дапоўнена + відэа)


Расейская апазіцыя зладзіла сёння акцыю пратэсту з патрабаваннем роспуску Дзяржаўнай думы і Савету Федэрацыі. Апазіцыя таксама патрабуе скасаваць закон, што забараняе грамадзянам ЗША ўсынаўляць расейскіх дзяцей.

Па маршруце правядзення акцыі разгорнутыя атрады АМАПу і паліцыі, расстаўленыя турнікеты.

Акцыя санкцыянаваная мясцовымі ўладамі. Арганізатары ўказалі ў заяўцы ўдзел 20 тыс. асобаў. Паводле маскоўскай паліцыі, на акцыю прыйшлі каля 9,5 тыс., апазіцыя цвердзіць, што не менш за 20 тыс.

Абсурдны закон

Закон, што забараняе грамадзянам ЗША ўсынаўляць дзяцей у Расеі, уступіў у сілу 1 студзеня. Фактычна, гэта адказ на «акт Магніцкага» – закон, прыняты ў ЗША, які ўводзіць забарону на ўезд у ЗША для шэрагу расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да смерці юрыста Сяргея Магніцкага ў маскоўскім СІЗА.

З 1999 г. грамадзяне ЗША ўсынавілі больш за 45 тыс. расейскіх дзяцей, у тым ліку амаль 1 тыс. – у 2012-м.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў